Сёння працягнецца суд па справе “Пінскдрэва”
Разгляд крымінальнай справы аб выбуху на фабрыцы “Пінскдрэў-ДСП” праводзіць Брэсцкі абласны суд.
На лаве падсудных былыя галоўны інжэнер холдынгу, дырэктар і галоўны інжэнер зруйнаванага выбухам прадпрыемства. А вось экс-генеральны дырэктар “Пінскдрэва” Ларан Арыніч збег ад следства за мяжу.
Нагадаем, што 25 кастрычніка 2010 года на фабрыцы “Пінскдрэў-ДСП” адбыўся выбух. У выніку чаго загінула 14 рабочых, яшчэ пяцёра сталі інвалідамі.