Бомбу зрабілі не ў Мінску, дзе — не ўдакладняецца "з-за інтарэсаў следства"

Як заявіў намеснік генеральнага пракурора Андрэй Швед, па справе тэракту ў Мінску затрымана 5 чалавек. Непасрэдны выканаўца і асоба, якая яму аказвала садзейнічанне, заключаны пад варту. Па словах Шведа ў ходзе следства знойдзена "каля 1000 рэчавых доказаў".

Швед: "Устаноўлена месца, дзе была зроблена бомба, там знойдзеныя ўлікі (элементы, дэталі, фрагменты), якія ўказваюць, як, калі і з якіх матэрыялаў было зроблена выбуховае прастасаванне.

Па камерах прасачылі, на якой станцыі метро тэрарыст зайшоў, і ў ходзе аперацыі ўстаноўлена яго месца жыхарства".

На прэс-канферэнцыі было прадэманстравана не відэа, а асобныя кадры з камер назірання ў метро, на іх бачна мужчыну з вялікай торбай, момант устаноўкі выбуховага прыстасавання. Камера над пераходным тунэлем зафіксавала, што торбы ў яго ўжо няма, выканаўца назірае за прыбыццём цягніка, робіць маніпуляцыі па актывізацыі выбуховай прылады.Твару выканаўцы тэракту на кадрах не відаць.

Падчас расследавання следчая група атрымала тысячы тэлефонных званкоў ад грамадзян. Кожнае паведамленне, кожная інфармацыя будзе правярацца, кажа Андрэй Швед.

Дабытыя пераканаўчыя доказы, што менавіта затрыманы чалавек зрабіў бомбу, якая не разарвалася 3 ліпеня 2008 года ў Мінску. Матывы будуць устаноўленыя падчас следства. Затрыманыя — грамадзяне Беларусі, узрост да 30 гадоў, раней не судзімыя.

Еўрарадыё:Ці былі паражаючыя металічныя элементы ў бомбе?

Швед: "Паражаючыя элементы былі. У нас вялізны масіў доказаў. Мы збіраем паражаючыя элементы: з целаў загінулых, пацярпелых, збіраем на месцы злачынства. Элементы паражэння некалькі відаў".

Швед просіць не весціся на "качкі", напрыклад, пра інфармацыю, што з затрыманымі размаўлялі псіхіятры. "Гэта "качка", трэба верыць толькі афіцыйным прадстаўнікам улады", сказаў намеснік генеральнага пракурора.

Швед: "Абсалютна дакладна магу сказаць, што выканаўца — знойдзены".


На шмат пытанняў намеснік генпракурора дае адказ: "не магу сказаць у інтарэсах расследавання".

Адна з вонкавых камер (не відэакамера метро) дакладна зафіксавала твар выканаўцы, сказаў Швед. Устаноўлена, што бомбы, узарваныя ў 2005 годзе ў Віцебску, і дзве бомбы з ліпеня 2008-га ў Мінску, а таксама ўзарваная ў мінскім метро 11 красавіка сёлета — зроблены адным чалавекам, заявіў Швед. 

Еўрарадыё: Ці можаце назваць колькі было затрымана "панікёраў"?

Швед: "Не... Усе заявы, якія змяшчаюць ілжывую інфармацыю, правяраецца следчым шляхам. Усіх панікёраў будуць выклікаць, дапытваць (некаторых ужо дапытваюць)". 

Фота — Белсат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі