Сіноптыкі: у суботу чакаецца моцны вецер

На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 8-13 метраў за секунду, удзень па большай частцы тэрыторыі краіны яго парывы дасягнуць 15-20 метраў.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 6 да 12 градусаў марозу, у дзённыя — 4-9 ніжэй за нуль, у Брэсцкай вобласці — мінус 1-3.

БЕЛТА нагадвае, што ў нядзелю ў Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: моцны вецер з парывамі да 15-20 метраў за секунду, завіруха, а на Брэстчыне — моцны снег.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі