У Беларусі сёлета павялічваюць набор у аспірантуру

Усяго ж у 2011 годзе ў аспірантуру ды ад’юнктуру плануюць прыняць 1394 чалавекі, а ў дактарантуру набяруць 41 чалавека. Пра гэта паведаміў БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналогіях Ігар Войтаў.

Ён адзначыў, што істотна павялічваецца падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для пабочных арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў. Будуць рыхтаваць спецыялістаў для новых галінаў эканомікі і новых вытворчасцяў. Сёлета ў аспірантуру і дактарантуру будуць набіраць на такія спецыяльнасці, як лазерная фізіка, біяфізіка, генэтыка, фармакалогія ды іншыя.

Патэнцыйных кандыдатаў навук стане болей і па шэрагу гуманітарных, сацыяльна-эканамічных і грамадскіх дысцыплінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі