У Еўропе і Амерыцы пройдуць мітынгі супраць вынікаў выбараў у Расіі

У пераліку гарадоў называюцца Лондан, Парыж, Прага, Стакгольм, Берлін, Мюнхен, Гамбург, Франкфурт-на-Майне, Лімасол, Нью-Ёрк, Вашынгтон, Сан-Францыска, Бостан, Таронта, Манрэаль. Удзельнікі акцый збіраюцца пратэставаць супраць фальсіфікацый на парламенцкіх выбарах у Расіі.

Так, у Лондане на 10 снежня плануюцца дзве акцыі — на Трафальгарскай плошчы  і каля расійскай амбасады, паведамляе РБК. У Нямеччыне акцыі пройдуць адразу ў шасці гарадах. Расіяне, якія пражываюць у Швейцарыі, пакуль не вызначыліся з месцам правядзення акцыі, але прызначылі час — з 15:00 да 16:00 па мясцовым часе. У Парыжы мітынгі адбудуцца ў чацвер, 8 снежня, і суботу, 10 снежня. Аналагічныя выступы адбудуцца ў Празе і Стакгольме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі