У кватэру Пачобутаў прыйшлі судовыя выканаўцы (АБНОЎЛЕНА)

Як паведаміла ў жывым эфіры Еўрарадыё Аксана Пачобут, судовыя выканаўцы пыталіся, калі яна збіраецца плаціць штрафы. "Госці" (а былі гэта дзве маладыя жанчыны) паінфармавалі жонку журналіста, што "падаткі Пачобута ім ужо пераслалі — 6 мільёнаў", а таксама штрафаў прыблізна на мільён рублёў. Судовыя выканаўцы таксама пацікавіліся, каму належыць кватэра.

Аксана Пачобут заявіла судовым выканаўцам, што ўсю бытавую тэхніку раней апісала КДБ. Гэта адбылося пасля таго, як на Андрэя пачалі крымінальную справу. Паводле слоў Аксаны, ён раней сказаў ёй, каб яна не плаціла ніякіх штрафаў да заканчэння судовага працэсу.


Нагадаем, што суд над Пачобутам пачаўся 14 чэрвеня, наступнае паседжанне пройдзе 23 чэрвеня.


Журналіста абвінавацілі ў паклёпе і абразе кіраўніка Беларусі. Падставы пракуратура знайшла ў артыкулах у "Газэце Выборчай", на сайце "Беларускі партызан" і ў адным з допісаў у LiveJournal. Пачобуту пагражае да 4 гадоў зняволення. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі