У Магілёве працягваюцца затрыманні
На Савецкай плошчы затрыманыя актывісты "Маладога фронту" Валянцін Лабачоў і Дзмітрый Пасрэднікаў.
Раней, як ужо паведамляла Еўрарадыё, на плошчы Зорак ля кінатэатра "Радзіма" былі затрыманыя лідары магілёўскай апазіцыі Алесь Сілкоў і Зміцер Салаўёў, а таксама журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч.
Як паведаміла Еўрарадыё жонка Салаўёва Надзея, "падышла група міліцыянтаў, сказалі "Прайдземце". Людзі проста стаялі з кветкамі, нічога не рабілі і, натуральна, "праходзіць" адмовіліся. Тады мужа схапілі за рукі за ногі і проста панеслі. Мінакі крычалі "што вы робіце!", дачка плакала...".
А літаральна на гадзіну раней у Магілёве былі затрыманыя намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юрый Новікаў і актывіст Уладзімір Новікаў.