У Мінску ўшануюць памяць ахвяраў Халакосту

Мерапрыемства пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага, паведамляе БЕЛТА. У часе цырымоніі адбудзецца ўзнагароджанне граматамі і медалямі праведнікаў народаў свету беларускіх грамадзянаў, якія ратавалі габрэяў у гады Другой сусветнай вайны. Іх імёны занясуць на сцяну гонару ў Садзе праведнікаў народаў свету. Такое званне, дарэчы, прысвоена каля 700 жыхарам Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі