У суботу Аляксандр Лукашэнка едзе на Магілёўшчыну
На гэты раз ён будзе разбірацца з праблемай льну.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, у цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі будуць пытанні мадэрнізацыі прадпрыемстваў, якія займаюцца апрацоўкай льну.
На Магілёўшчыне працуюць 7 льнозаводаў: у Шклове, Горках, Кіраўску, Мсціслаўі, Хоцімску, Чавусах, Круглым.
Нагадаем, у верасні 2010 года Аляксандр Лукашэнка даручыў у трохгадовы тэрмін вывесці ўсе прадпрыемствы льняной галіны Беларусі на рэнтабельную працу. Тады падчас паездкі на Віцебшчыну ён заявіў: "Мы разабраліся з кукурузай, з уборкай хлябоў, травы ў нас больш-менш, з бульбай. Цяпер застаўся лён...".
Лукашэнка загадаў працаваць на дрэваапрацоўцы — як у вайну (відэа)
Фота — belta.by