У Вярхоўнага суда не знайшлося грошай на ксеракопіі

БХД патрабуе прызнаць незаконнымі адмовы Мінюста ў рэгістрацыі, якіх было ўжо тры - пасля кожнага ўстаноўчага з'езду партыі.

Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, і гэтым разам рашэнне прынятае не было - суд узяў "паўзу" да пятніцы.

"За два дні мы павінны азнаёміцца з матэрыяламі справы. Праўда, забраць гэтыя матэрыялы пасля паседжання не атрымалася, паколькі, як было заяўлена, у суда няма грошай на іх ксеракапіраванне. Мабыць, прыйдзецца прынесці свой ксеракс", - адзначыў Садоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі