Усіх затрыманых у Мінску праваабаронцаў адпусцілі з пастарунку
На іх склалі пратаколы, сфатаграфавалі і ўзялі адбіткі пальцаў.
Нагадаем, шасцярых праваабаронцаў затрымалі, калі яны ладзілі акцыю ў падтрымку арыштаванага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра "справу Бяляцкага".
Па звестках БелаПАН, Алег Мацкевіч, Вікторыя Равінская, Зміцер Салаўёў, Марына Статкевіч, Алена Лапцёнак і Алесь Абрамовіч правялі ў Цэнтральным РУУС Мінску каля трох гадзін.
Такія ж акцыі прайшлі ў іншых гарадах. У Магілёве пры гэтым затрымалі траіх чалавек, у Гродне — аднаго.