Відавочца: Я бачыла труп жанчыны на асфальце

Відавочца Галіна: "Я падыйшла да станцыі метро з боку Універсама "Цэнтральны" аккурат, калі адбыўся выбух. Я бачыла, як сталі выходзіць людзі, паваліў чорны дым, жахлівы пах. Людзі былі ў сажы і копаці, чорная ліпкая сажа на вопратцы і абутку, на тварах, толькі вочы белыя.
Потым сталі выносіць параненых, было шмат "хуткіх". Я налічыла дзесьці 30 машын. Хто мог, той выходзіў сам, многіх выносілі. Парваныя рукі і ногі, жываты. Чырвоныя літаральна ад крыві джынсы. Відавочцы расказвалі, што было шмат крыві на платформе. Была выбуховая хваля вельмі вялікай моцы, людзі на эскалатары падалі, і многія паламалі ногі. Параненых выносілі вельмі шмат і адразу ж накладвалі жгуты на рукі і ногі, рабілі ўколы. Іх клалі ў хуткія, і хуткія адразу ж ад'язджалі. Я бачыла 8 чалавек у вельмі цяжкім стане, іх неслі.

Тут пад'ехаў АМАП, і нас сталі адціскаць, ужо даволі далёка, да самага "Макдональдса". Я бачыла адзін труп, які ляжаў на асфальце, ужо накрыты плёнкаю. Гэта была жанчына гадоў 30-ці.  Яе знялі з насілак, каб вызваліць месца таму, каго яшчэ можна было ўратаваць.  І паклалі на асфальт.

Людзі былі ў шоку. Спрабавалі пазваніць да родных, блізкіх, але сетка адразу ж легла.  Людзі крычалі на АМАП, які іх адціскаў: "Што ж вы нас не падпускаеце, вы на мітынгах нас ганяеце, нам трэба ведаць".

фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі