РНБА Украіны: Баевікі пакінуць Данецк да 18 жніўня
Сепаратысты спрабуюць выехаць з гораду пад выглядам мірных жыхароў.
Пра гэта заявіў прадстаўнік інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.
“Асноўная частка баевікоў плануе пакінуць Данецкую вобласць да 18 жніўня. Чаму менавіта гэтая дата прагучала, нам пакуль невядома”, — цытуе Лысенку УНІАН. Паводле яго словаў, баевікі пераапранаюцца ў цывільную вопратку і на адабраных у мясцовых жыхароў аўтамабілях спрабуюць праехаць украінскія блок-пасты. З Янакіева і Горлаўкі выязджаюць чачэнскія наёміты.
Такая ж сітуацыя і на Луганшчыне, сцвярджае Лысенка. Там баевікі пачалі самастойна здымаць сцягі ЛНР і таксама ўцякаць пад выглядам мірных жыхароў.
Фота: REUTERS