Са Слонімскай лякарні эвакуявалі 78 чалавек (фота)

Як піша "Газета Слонімская", прычынай надзвычайнага становішча стала моцная залева. Ад яе і ад дэфармацыі кранштэйнаў ліўневай каналізацыі галоўнага корпуса лякарні вада заліла 4-ы і 5-ы паверхі кардыялагічнага аддзялення.



На момант здарэння ў галоўным корпусе было 145 хворых, у тым ліку ў кардыялагічным аддзяленні — 58, у тэрапеўтычным — 40, неўралагічным — 47 чалавек.



Выратавальнікі разам з персаналам эвакуявалі 78 хворых. Іх часова размясцілі ў траўматалагічным, хірургічным і вочным аддзяленнях лякарні. Дадому былі выпісаныя 53 чалавекі (33 з кардыялагічнага і 20 з тэрапеўтычнага аддзяленняў). Цяжкіх хворых няма. Галоўны корпус лякарні абясточылі.



Фота — gs.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі