Са снежня 2021-га ў БДУ звольнілі больш за паўсотні чалавек

Са снежня 2021-га ў БДУ звольнілі больш за паўсотні чалавек

Са снежня 2021-га ў БДУ звольнілі не менш за 55 чалавек (частка гэтых людзей звольніліся самі пад ціскам адміністрацыі). Найбольш з факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій — 10. Сярод звольненых — прафесары, дацэнты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі. Гэтыя даныя ўтрымлівае справаздача па адукацыі і культуры, падрыхтаваная Офісам Святланы Ціханоўскай, які спасылаецца на свае крыніцы. Афіцыйнай інфармацыі пра гэтыя звальненні няма.

Звальненні з палітычных прычын адбываюцца і ў іншых універсітэтах. У справаздачы згадваюцца Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт і Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі