Саакашвілі: У Тбілісі прыехалі круцейшыя гурты, чым на Еўрабачанне (фота)

Учора ў Грузіі завяршыўся фестываль Tbilisi Open Air, які пазіцыянаваўся як альтэрнатыва “Еўрабачанню” – міжнародны музычны конкурс без палітычнага налёту. Лозунгам мерапрыемства абралі фразу: “Музыка вызваляе”.
Фестываль прайшоў ў тры дні: першы – у цэнты Тбілісі, а два астатнія – на іпадроме.



У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 24 гурты з 10 краін: самой Грузіі, а таксама Вялікабрытаніі, Польшчы, Італіі, Францыі, Германіі, Ісландыі. У першым дні фестывалю ўдзельнічаў расійскі гурт Cheese People, а ў апошнім расійска-ўкраінскі Dubstepler.

Нягледзячы на дэклараваную апалітычнасць Tbilisi Open Air, яго фінальны канцэрт у нядзелю наведаў прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

Як паведамляе РосБалт-Каўказ, ён заявіў журналістам: “Мы свабодная краіна. Усе рэпартажы на Euronews пачыналіся не з маскоўскага “Еўрабачання”, а гэтым фестывалем, таму што ён – фестываль свабоды”. Па словах прэзідэнта, “у Тбілісі прыехалі больш моцныя, больш крутыя гурты, чым у Маскву”.

Вось спіс некаторых гуртоў, якія ўдзельнічалі ў фестывалі:

The Travelling Band (Вялікабрытанія)

The Black & Reds (Вялікабрытанія)

Transglobal Underground (Вялікабрытанія)

Curry And Coco (Францыя)

The Haggis Horns (Вялікабрытанія)

Motel Connection (Італія)

Jazzanova Live feat. Paul Randolph (Германія)

The Dhol Foundation (Вялікабрытанія)

Rook And The Ravens (Вялікабрытанія)

Brooklyn (Францыя)

Cynic Guru (Ісландыя)

The Blue Van (Данія)

Ten Bears (Вялікабрытанія)

Fred Falke (Францыя)





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі