Салігорскі "Шахцёр" прайграў "Лудагорцу" і вылецеў з Лігі чэмпіёнаў
Футбалісты салігорскага "Шахцёра" выбылі з Лігі чэмпіёнаў у першым кваліфікацыйным раўндзе.
13 ліпеня ў матчы ў адказ яны прайгралі балгарскаму "Лудагорцу" з лікам 0:1. Адзіны гол у браму "Шахцёра" на 71-й хвіліне забіў Кірыў Дэсподаў.
У першай гульні, якая прайшла ў Разградзе, лік быў абсалютна такім самым і таксама на карысць "Лудагорца"
Цяпер "гарнякі" працягнуць спаборніцтвы ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый. Там іх чакае сустрэча з люксембургскай "Фолай". Матчы пройдуць 22 і 29 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.