"Самае галоўнае — не губляць надзею" — беларускі добраахвотнік Урбановіч

Дзяніс Урбановіч / t.me/dzianisurbanovich/

Дзяніс Урбановіч / t.me/dzianisurbanovich/

Байцы батальёна "Волат" беларускага палка Каліноўскага працягваюць удзельнічаць у баях пад Бахмутам ва Украіне. Пра гэта racyja.com распавёў добраахвотнік Дзяніс Урбановіч ("Ваўкалак"). Паводле яго слоў, на ўчастку фронту, дзе знаходзіцца "Волат", расіяне адступаюць.

"Каля трох-чатырох кіламетраў мы прасунуліся наперад разам з "Азовам" [з 3-й асобнай штурмавой брыгадай]..., — распавядае Урбановіч. — Яны адстрэльваюцца, але наступу з боку маскалёў няма... Украінцы наступаюць, марудна, але прасоўваюцца наперад... Мы прымаем любую баявую задачу і выконваем яе на ўсе 100%, аддаючы ўсе сілы".

У Беларусі Дзяніс Урбановіч кіраваў "Маладым фронтам". Падчас рэпрэсій быў вымушаны выехаць за мяжу, ваюе з расійскімі акупантамі ўжо амаль паўтара года, шмат разоў быў паранены. У сакавіку сёлета Рада БНР узнагародзіла яго медалём "За баявыя заслугі".

Нядаўна загінулі баец батальёна "Волат" і трое байцоў з батальёна "Літвін" (ён ваюе на іншым накірунку). "Вельмі шкада", — кажа Урбановіч. "Самае галоўнае — не губляць надзею", — дадае ён. Добраахвотнік верыць, што Расія прайграе вайну, а падраздзяленні беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, якія маюць баявы досвед, у будучыні могуць стаць "прафесійным беларускім незалежніцкім войскам, якое выступіць на абарону Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі