Самалёты групы "Волга-Днепр" зноў паляцелі над Беларуссю

Самалёт групы "Волга-Днепр" / Авіяцыя Расіі
Самалёт групы "Волга-Днепр" / Авіяцыя Расіі

Самалёты групы "Волга-Днепр" зноў паляцелі праз Беларусь, паведамляе РБК.

"Волга-Днепр" стала першай расійскай авіякампаніяй, якая тыдзень таму адмовілася ад палётаў у беларускім "небе". Гэта адбылося на фоне ўвядзення "чацвёртага пакета" санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў і бізнесоўцаў, а таксама сектаральных санкцый.

У прэс-службе групы, у склад якой уваходзяць авіякампаніі "Атран", AirBridgeCargo і "Волга-Днепр", адмовіліся ад каментароў. Да гэтага журналістам РБК там паведамілі, што група вырашыла "часова" не выкарыстоўваць для палётаў паветраную прастору Беларусі. 

Адзін з самалётаў авіякампаній найбуйнейшага расійскага авіяперавозчыка грузаў перасёк тэрыторыю Беларусі позна ўвечары 28 чэрвеня. Згодна з FlightRadar24, ён рухаўся з Масквы ў Кёльн. 29 чэрвеня самалёт AirBridgeCargo выканаў рэйсы з Масквы ў Франкфурт таксама праз Беларусь. Паводле дадзеных FlightRadar24, паветраную прастору Беларусі ў гэты дзень перасеклі яшчэ 4 паветраныя судны групы "Волга-Днепр".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі