Samsung анансавала магчымасць зарадкі тэлефона ў 5 разоў хутчэй

Samsung анансавала магчымасць зарадкі тэлефона ў 5 разоў хутчэй

Паўднёвакарэйская кампанія Samsung Electronics анансавала магчымасць зарадкі тэлефона ў 5 разоў хутчэй. Для гэтага быў створаны новы акумулятар для мабільных тэлефонаў на аснове графена (гэта адзіночны пласт атамаў вугляроду, злучаных структурай хімічных сувязяў, якія нагадваюць структуру пчаліных сот). Ён дазваляе значна скараціць тэрмін зарадкі і працягнуць час выкарыстання батарэі.

Як інфармуе сайт ria.ru, навукоўцы паспяхова сінтэзавалі трохмерныя аб’екты з графена. Іх назвалі “графенавымі шарыкамі”. Акрамя таго, што новы акумулятар дае магчымасць хуткай зарадкі (12 хвілін замест, як мінімум, гадзіны), 500 цыклаў зарадкі-разрадкі змогуць праходзіць з захаваннем першапачатковай магутнасці. Зараднае прыстасаванне паспяхова функцыянуе пры тэмпературы ад +5 да +60 градусаў.

Патэнтныя заяўкі Samsung падала у ЗША і ў Паўднёвай Карэі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі