Самы высокі будынак Польшчы стане бел-чырвона-белым

Палац культуры і навукі ў Варшаве
Палац культуры і навукі ў Варшаве

Самы высокі будынак Польшчы стане бел-чырвона-белым: Палац культуры і навукі ў Варшаве, вышыня якога 237 метраў, упрыгожаць адпаведнай падсветкай. Адбудзецца гэта 7 лютага ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, паведамляе "Цэнтр беларускай салідарнасці". Акрамя гэтага, над гарадской Ратушай будзе узняты БЧБ- сцяг.

Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю ініцыявала Святлана Ціханоўская. Чакаецца, што да яго далучацца многія краіны ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі