Сасновіч выйшла ў 1/16 фіналу парнага разраду "Ралан Гарос"

Сасновіч выйшла ў 1/16 фіналу парнага разраду "Ралан Гарос"

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/16 фіналу парнага разраду "Ралан Гарос". Беларуская тэнісістка выступае на адкрытым чэмпіянаце Францыі разам з кітаянкай Дуань Ін'ін. У 1/32 фіналу яны перамаглі румынку Ану Богдан і ўкраінку Вольгу Саўчук — 6:3, 3:6, 6:1.

Як вядома, у адзіночным разрадзе Сасновіч — адзіная прадстаўніца Беларусі, якая выйшла ў 1/16 фіналу. Там яна згуляе з Кікі Бертэнс з Галандыі, якая раней на старце "Ралан Гарос" перамагла Арыну Сабаленку. Аляксандра Сасновіч — 55-я ракетка свету, яе саперніца — 22-я.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі