Сайт інфармацыйнага рэсурсу "Хартыя-97" зведаў масіраваную ddos-атаку

Сайт інфармацыйнага рэсурсу "Хартыя-97" 26 красавіка зведаў масіраваную ddos-атаку. Як паведаміла рэдактар сайта Наталля Радзіна, своеасаблівая "рэпетыцыя" атакі была зроблена на працягу паўгадзіны напярэдадні а 15-й гадзіне, але тэхнічная служба змагла адбіцца.
У час атакі выкарыстоўвалася невялікая колькасць IP-адрасоў. Масіраваная ddos-атака з выкарыстаннем вялікай колькасці IP-адрасоў пачалася сёння каля 9.15. Зараз доступ на сайт "Хартыя-97" ускладнены. Атаку на сайт Радзіна звязвае з намерам уладаў абмежаваць доступ да незалежнай крыніцы інфармацыі ў дзень правядзення традыцыйнага "Чарнобыльскага шляху".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі