СБУ: Сярод расійскіх наймітаў у Судане ваююць двое беларусаў

СБУ: Сярод расійскіх наймітаў у Судане ваююць двое беларусаў

СБУ Украіны апублікавала дадзеныя пра паўтары сотні расійскіх наймітаў з "ПВК Вагнера", якія даказваюць прыналежнасць гэтай неафіцыйнай структуры да вайсковай выведкі Узброеных сілаў РФ. Для гэтага аналізаваліся больш за тысячу пашпартоў вагнераўцаў, якія прыляталі ў афрыканскія краіны, іх афармлялі цэнтралізавана ў Маскве, дзе і дакументы расійскіх агентаў "Пятрова" і "Башырава". Сярод расійскіх наймітаў у Судане ваююць двое беларусаў. Гэта — 38-гадовы Аляксей Бярговін і 29-гадовы Аляксандр Ступніцкі. Раней яны ваявалі супраць украінскіх войскаў на Данбасе.

СБУ адзначае, што ў "камандзіроўкі" ў Афрыку накіроўвалі толькі расіян, беларусаў, грамадзян Малдовы і некалькіх самаабвешчаных рэспулік.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 29.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі