Сем вучняў ліцэя БНТУ шпіталізавалі ў інфекцыйную лякарню
Навучэнцаў ліцэя БНТУ шпіталізавалі ў "інфекцыёнку", ілюстрацыйнае фота
У Мінскую дзіцячую інфекцыйную бальніцу шпіталізавалі сем вучняў ліцэя БНТУ, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Пры гэтым частка падлеткаў з менш сур'ёзнымі скаргамі лекуецца дома.
Стан дзяцей, шпіталізаваных у "інфекцыёнку", стабільны. Сітуацыю кантралююць міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў і старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.
Што адбылося з навучэнцамі і які дыягназ ім пастаўлены, у Мінздароўя не ўдакладняюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.