Сенатары сёння прынялі да ведама "дэкрэт аб дармаедах"

20 траўня Савет Рэспублікі разглядаў дэкрэт №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” (ён больш вядомы як “дэкрэт аб дармаедах”). З дакладам выступала міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. У выніку сенатары яго прынялі да ведама.

Усё, што трэба ведаць пра Дэкрэт “аб дармаедах”
 

Нагадаем, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі да ведама дэкрэт №3 яшчэ 6 траўня. Кіраўніком дзяржавы дакумент быў падпісаны 2 красавіка. Ён закліканы стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Грамадзяне Беларусі і замежнікі, якія стала жывуць у нашай краіне, але не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў, а калі ўдзельнічаюць, то менш за 183 каляндарныя дні на год, мусяць заплаціць не пазней за 15 лістапада 2016-га збор — 20 базавых велічынь (3 млн 600 тысяч рублёў).

Нядаўна стала вядома, што спісы дармаедаў (асобаў, якія не ўдзельнічаюць у фінансавнні дзяржвыдаткаў) у Беларусі будуць падрыхтаваныя да 1 ліпеня 2016 года. Менавіта тады іх атрымаюць падаткавікі.

Міністр пра Дэкрэт “аб дармаедах”: Не хоча жанчына быць хатняй гаспадыняй!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі