Серэна Уільямс выйграла "Ралан Гарос"

Амерыканка, першая ракетка свету Серэна Уільямс выйграла "Ралан Гарос". 6 чэрвеня ў фінале адкрытага чэмпіянату Францыі яна перамагла ў трох сэтах чэшку Люцыю Шафаржову — 6:3, 6:7 (2:7), 6:2. Паядынак працягваўся крыху больш за дзве гадзіны.

Нагадаем, на "Ралан Гарос" менавіта Серэна Уільямс выбіла з барацьбы беларуску Вікторыю Азаранку, атрымаўшы перамогу ў трох сэтах. Сюжэт таго матча нагадвае фінал, у якім чэшка, як і Азаранка, выйгравала ў трэцім сэце 2:0, але пасля ўпусціла перамогу.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі