"Шахцёр" атрымаў важную перамогу ў футбольным чэмпіянаце Беларусі

"Шахцёр" атрымаў важную перамогу ў футбольным чэмпіянаце Беларусі

У нядзелю праходзяць апошнія матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Два з іх ужо скончыліся. Салігорскі "Шахцёр" у Бабруйску выйграў у "Белшыны" — 1:0. Адзіны гол забіў на 80-й хвіліне Руслан Цевераў. "Мінск" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0. У выніку, "Шахцёр" набраў 49 ачкоў і павялічыў адрыў ад мінскага "Дынама", у якога стала 46 ачкоў. Гэтыя каманды — асноўныя прэтэндэнты на срэбра і бронзу першынства краіны. Чэмпіёнам сёлета датэрмінова стаў БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі