Шаранговіч закінуў ужо восьмую шайбу ў сезоне ў НХЛ

Шаранговіч закінуў ужо восьмую шайбу ў сезоне ў НХЛ

22-гадовы беларускі нападаючы Ягор Шаранговіч закінуў ужо сваю восьмую шайбу ў сезоне ў НХЛ. У матчы "Нью-Джэрсі" з "Вашынгтонам" ён вызначыўся на 37-й хвіліне, скараціў разрыў у ліку да адной шайбы. Але ў выніку каманда Шаранговіча прайграла — 4:5.

Беларус згуляў за "Нью-Джэрсі" ўжо 34 паядынкі, набраў 13(8+5) ачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі