Шатландскія навукоўцы назвалі новую дату канца свету
Яны лічаць, што да апакаліпсіса на Зямлі застаўся мільярд гадоў.
З такой заявай выступілі эксперты Сэнт-Эндрускага ўніверсітэта. Як інфармуе сайт delfi.lv, у іх даследаванні адзначаецца, што гібель планеты адбудзецца з-за таго, што "зношанае" Сонца стане гарачэй.
Акрамя таго, сцвярджаюць навукоўцы, у атмасферы Зямлі будзе занадта мала вуглякіслага газу. З-за жахлівай спёкі пачнуцца выпарэнні і рэакцыі ў дажджавой вадзе, што прывядзе да гібелі раслін, а пасля людзей і жывёлаў.