Шэраг бабруйскіх прадпрыемстваў знаходзяцца ў стане калапсу

Карэспандэнт Еўрарадыё ў Бабруйску Алесь Васько абтэлефанаваў шэраг асноўных прадпрыемстваў, каб даведацца, як яны рэагуюць на крызіс. Завод “Гумаўтатэхніка” спынены, бо няма збыту прадукцыі. На Бабруйскім машынабудаўнічым заводзе працоўны тыдзень скарочаны да 4 дні, заробкі людзям адпаведна зніжаныя.

Асноўны аб'ём вытворчасці ідзе на склад. На ААТ “ФАНДАК” працоўных масава адпраўляюць у неаплатны адпачынак.

Завод “Трактарныя дэталі і агрэгаты” працуе на склад. На 15-20% зменшаныя заробкі на Бабруйскім гідролізным заводзе.

На вядомай “Белшыне” скарочаныя заробкі, ідзе скарачэнне працоўных пенсійнага ўзросту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі