Шэсць цягнікоў на другой лініі мінскага метро стануць даўжэйшымі

Дадатковыя шэсць вагонаў будуць уведзеныя на другой лініі Мінскага метрапалітэна перад Новым годам. Цяпер на другой лініі сталічнай падземкі пасажыраў перавозяць 25 электрацягнікоў. Кожны з іх складаецца з чатырох вагонаў, таму ў гадзіны пік зайсці ў цягнік на некаторых станцыях бывае складана.

Дадатковыя вагоны прыбудуць у Мінск з Мыцішчанскага завода ў бліжэйшыя дзень-два. Да канца года іх ужо прычэпяць да цягнікоў на другой лініі. А ў студзені-лютым "Мінсктранс" плануе купіць у Расіі яшчэ 23 вагоны. Дарэчы, кожны з іх каштуе каля 1,3 млрд рублёў.

Гэта дазволіць сталічнай падземцы перайсці з чатырох- на пяцівагонныя саставы. Інтэрвал руху цягнікоў на другой галінцы метро скароціцца з 3,5-4 хвілін да 1,5-2 хвілін.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі