Што новага на мяжы Беларусі з Украінай?

Беларускі памежны слуп

Беларускі памежны слуп / delfi.lt

Украінскія вайскоўцы ў суседняй з Беларуссю Ровенскай вобласці не пацвярджаюць, што Беларусь пачала сцягваць войскі да мяжы.

Тым не менш, у рэгіёне пастаянна ўмацоўваюць абарону мяжы, каб можна было даць адпор у выпадку раптоўнага нападу, піша мясцовае выданне "Ровно Вечерний".

Нашыя інжынерныя падраздзяленні пастаянна працуюць ля мяжы. Яны выконваюць увесь спектр работ, каб пры неабходнасці спыніць прарыў ворага на любым участку дзяржаўнай мяжы. Сюды ўваходзяць супрацьтанкавыя равы, мінныя палі, фартыфікацыйныя збудаванні і гэтак далей, — расказаў вайсковец аператыўнага камандавання "Захад" Алег Дамброўскі.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перакінуў войскі да мяжы з Украінай пасля таго, як у Беларусі нібыта збілі ўкраінскія дроны. Незалежныя назіральнікі неўзабаве абвяргалі інфармацыю аб залёце беспілотнікаў. Лукашэнка заяўляў, што ля мяжы з Украінай размесціцца траціна беларускага войска.

Украінскія памежнікі ўжо абвяргалі гэтыя заявы. Там кажуць, што сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы не мяняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі