Што вядома пра смерць хлопца, які зваліўся з акна інтэрната БДУ
СМІ паведамляюць некаторыя падрабязнасці трагічнай гісторыі, якая адбылася сёння на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску. Як распавядала раней Еўрарадыё, з акна аднаго з інтэрнатаў БДУ зваліўся 22-гадовы хлопец, які разбіўся насмерць.
Як даведалася nn.by, загінулы Юрый Дз. — былы студэнт механіка-матэматычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. На гэты час хлопец ужо не вучыўся ў БДУ, бо на трэцім курсе ўзяў акадэмічны адпачынак.
У інтэрнаце Юрый таксама ўжо не жыў. Паводле чутак, удзень 12 лютага ён завітаў у інтэрнат да сяброўкі. Студэнты кажуць, што хлопец пасварыўся з дзяўчынай і на яе вачах скочыў наніз.
Родам ён быў з вёскі Малахаўцы Баранавіцкага раёна.