Шукаюць мужчыну, які ў мінскай краме скраў з камеры захоўвання рэчы на 400 руб.
У Мінску шукаюць мужчыну, які скраў чужыя рэчы з камеры захоўвання ў краме. Здарэнне адбылося на Андрэеўскай вуліцы, 11 яшчэ 25 студзеня сёлета. Сярод скрадзенага — мабільны тэлефон, банкаўскія карткі. Агульная сума страт — каля 400 рублёў.
Мінская міліцыя апублікавала фота мужчыны. На выгляд яму каля 40 гадоў. Праваахоўнікі просяць грамадзян дапамагчы ў высвятленні асобы невядомага.
Фота: guvd.gov.by