Шумчанка: Мы спадзяемся, што арэнду знізяць па ўсёй краіне

У Мінску з 1 студзеня на 20% зніжаныя павышальныя каэфіцыенты да базавых ставак арэнднай платы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Адпаведнае распараджэнне падпісаў у панядзелак старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў.
Гэта зроблена з мэтай кампенсацыі прадпрымальнікам іх выдаткаў, якія ўзраслі пасля дэвальвацыі беларускага рубля на 20%. Цяпер арэндадаўцы мусяць зрабіць пераразлік, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, днямі на мінскіх рынках адбыліся хваляванні супраць павышэння арэнднай платы. Сённяшняе рашэнне сталічных уладаў, па сутнасці вярнула памер арэнды на данавагодні ўзровень.

Лідэр прадпрымальніцкага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка ў каментары Еўрарадыё выказаў меркаванне, што неўзабаве падобныя захады будуць прынятыя па ўсёй краіне.

“Гэта толькі першы крок, таму што ў нас ёсць інфармацыя з Міністэрства эканомікі, што ёсць даручэнне ўраду аб тым, каб стаўкі арэнднай платы былі вернутыя ва ўмовы да 1 студзеня 2009 года. Я думаю, што гэтыя захады пойдуць па ўсёй краіне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі