Швецыя патрабуе выключыць Белтэлерадыёкампанію з ЕВС за саўдзел у катаваннях

Швецыя патрабуе выключыць Белтэлерадыёкампанію з ЕВС за саўдзел у катаваннях

Прадстаўніца Швецыі ў кіраўніцтве Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС) прапанавала выключыць Белтэлерадыёкампанію саскладу арганізацыі. 

У каментары газеце шведскага Саюза журналістаў Journalisten яна патлумачыла гэта паказам на беларускіх тэлеканалах "прызнальных відэаролікаў" затрыманых, якія, верагодна, атрыманы пад катаваннямі. У міжнародным праве паказ "пакаянных відэа", атрыманых пад катаваннямі, лічыцца саўдзелам у катаваннях.

Праблема ў тым, што статут ЕВС не прадугледжвае такой меры, як выключэнне з арганізацыі.

У свеце вялікі розгалас выклікаў "прызнальны відэаролік" Рамана Пратасевіча. Аднак падобныя відэа беларуская міліцыя здымае ўжо як мінімум год і перыядычна яны з'яўляюцца ў эфіры беларускіх тэлеканалаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі