Швецыя выйграла чэмпіянат свету па хакеі 2018

Фота: Reuters
Фота: Reuters

Зборная Швецыі выйграла чэмпіянат свету па хакеі 2018 года. У фінале шведы па булітах абыгралі швейцарцаў – 3:2.

Шведы – лепшыя ў свеце другі год запар. На цяперашнім чэмпіянаце яны выйгралі ўсе 10 гульняў. І пачалі гэтую пераможную серыю са зборнай Беларусі, якой закінулі пяць шайбаў без адказу.

Швеция выиграла чемпионат мира по хоккею 2018
Фота: Reuters

Шведская каманда становяцца 11-разовай пераможцай чэмпіянатаў свету. У мінулым годзе "Трэ Крунур" – таксама па булітах – абыграла зборную Канады.

Швейцарцы сталі галоўнай сенсацыяй ЧС-2018, у чвэрцьфінале выбіўшы з турніру зборную Фінляндыі, а ў паўфінале – зборную Канады. Фінал чэмпіяната свету 2018 года стаў усяго толькі другім у гісторыі швейцаркай каманды. У мінулы раз у барацьбе за залатыя медалі чэмпіянату яны таксама саступілі шведам – ​​з лікам 1:5.

Швеция выиграла чемпионат мира по хоккею 2018
Фота: Reuters

Бронзавым прызёрам ЧС-2018 стала зборная ЗША, у матчы за 3 месца яна абыграла каманду Канады – 4:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі