Сілавікі правялі ператрус у кватэры "нафтанаўца", які пакінуў Беларусь у 2021-м
Сям'я Маліноўскіх
8 студзеня сілавікі прыйшлі з ператрусам у кватэру, дзе быў прапісаны ўдзельнік страйку "Нафтана" Аляксей Маліноўскі, паведамляюць праваабаронцы.
Дома быў толькі непаўналетні пляменнік жонкі Маліноўскага, які не адчыніў ім дзверы. Тады міліцыянты прыехалі на працу да нявесткі Маліноўскіх, забралі яе і прывезлі ў кватэру для ператрусу.
Падчас ператрусу яны не знайшлі нічога "забароненага". У сваякоў цікавіліся месцазнаходжаннем сям'і Маліноўскіх.
Маліноўскія актыўна ўдзельнічалі ў пратэстах, праз што ўся сям'я зазнала рэпрэсіі. Яны неаднаразова былі асуджаныя на штрафы і "суткі". У верасні 2021-га сям'я вымушана пакінула Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.