Сілавікі затрымалі Міс-Беларусь, Маляваныча і вядомых спартсменаў
Аляксандр Ждановіч / "Радыё Свабода"
У Беларусі працягваюцца затрыманні мірных грамадзян. 14-ю нядзелю запар яны выходзяць на вуліцы гарадоў, каб выказаць свой пратэст у дачыненні да дзеючай улады і гвалту, з якой улада распраўляецца з іншадумцамі.
На дадзены момант праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядомыя імёны больш за 370 затрыманых. Сярод іх апынуліся і вядомыя беларусы. Гэта Міс-Беларусі-2008 і былая прэс-сакратарка "Дынама-Брэст" Вольга Хіжынкова, знакаміты акцёр Аляксандр Ждановіч — Маляваныч з "Калыханкі", чэмпіён Беларусі па кікбоксінгу і тайскім боксе Іван Ганін, лёгкаатлет, срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 Андрэй Краўчанка, актывістка і маці палітвязня Паўла Севярынца — Таццяна Севярынец, рэпарцёры Святаслаў Зоркі, Віктар Талочка, Ян Аўсеюшкін, Арцём Лява, доктарка Ірына Маркелава. Пра іх лёс пакуль нічога не вядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.