Сіліцкі: “Лукашэнка паедзе ў Прагу за скандалам”
Палітолагі лічаць, што нават калі еўрапейцы скандалаў не захочуць, то беларускі прэзідэнт сам іх можа стварыць Еўрарадыё вырашыла прааналізаваць, у якім выпадку Лукашэнка выйграе больш: калі паедзе ў сталіцу Чэхіі ці калі не паедзе? І якія непрыемныя сітуацыі яго там могуць чакаць?
На думку палітолага Віталя Сіліцкага, Лукашэнка асабліва нічога не губляе ў абодвух выпадках. Праўда, кажа, калі паедзе — выйграе больш.
Віталь Сіліцкі: “Лукашэнка нічога не губляе ні калі ён паедзе, ні калі застанецца ў Мінску. Але зараз склалася сітуацыя, што калі ён паедзе, то можа набыць”.
Перш за ўсё гэтае набыццё тычыцца ўвагі да яго персоны з боку палітыкаў і замежных СМІ. І ён будзе рабіць усё, лічыць палітолаг, каб гэтая ўвага толькі павялічвалася.
Віталь Сіліцкі: “У яго зараз задача нарвацца на скандал у Празе. Каб прыцягнуць да сябе ўвагу. І здаецца, што ўсё ідзе па гэтай траекторыі. Калі дэпутаты чэшскія не выпускаюць яго з самалёта — гэта той жа самы скандал, на які ён нарываецца. Але калі там будзе моцнае пасланне Лукашэнку: “Мы чакаем Беларусь у Еўропе, але іншую Беларусь”, калі з ім будуць здольныя размаўляць з пазіцыі сілы і з маральнай пазіцыі, без істэрык, як калісьці гэта рабілі Рэйган і Тэтчар, калі прыязджалі ў Савецкі Саюз — гэта адно. Калі ж там будуць дробныя скандалы, якія будуць узнімаць рэйтынг Лукашэнкі — гэта іншае. Таму нельга яму даваць ніякіх магчымасцяў паскандаліць, проста моцны маральны мэсэдж. Не падаць рукі — гэта не дрэнна, дарэчы”.
Расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў згодны, што скандал выгадны беларускаму прэзідэнту. Аднак ён сумняваецца, што непрыемных сітуацый у Празе не будзе.
Андрэй Суздальцаў: “Там можа быць так: тое, што ў Мінску пакажуць як скандал, у Празе будзе выглядаць як невялікае непаразуменне. Паціснуць плячыма і ўсё. А Лукашэнка — найвялікшы палітычны піяршчык, і беларускія СМІ могуць раздуць скандал, але гэта будзе скандал, які сведчыць пра яго значнасць на еўрапейскай арэне, аб яго велічэзным аўтарытэце сярод еўрапейскіх народаў”.
Суздальцаў перакананы, што Лукашэнка рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў. А для гэтага ён хоча забяспечыць сваю легітымнасць не толькі дзякуючы Расіі, але і Еўропе.
Андрэй Суздальцаў: “Ён рыхтуецца да чацвёртага тэрміна свайго прэзідэнцтва — 2011-2016 год. Атрымліваецца, што ва ўладзе будзе 22 гады. Знаходзячыся ў сферы ўплыву Расіі, якая забяспечыла легітымнасць рэжыму, ён зараз хоча замацаваць легітымнасць свайго рэжыму і з боку Захаду. І гэта нядрэнна ў яго атрымліваецца. Бо Захад працягнуў руку Лукашэнку ў якасці “Ўсходняга партнёрства” без аніякіх сур’ёзных умоў”.
Калі ж Лукашэнка ў Прагу не паедзе — гэта знізіць нефармальны статус усёй праграмы “Ўсходняга партнёрства”. Такім чынам, прыезд беларускага кіраўніка ў Чэхію выгадны і Еўропе, і самому Лукашэнку. Такое меркаванне выказаў Еўрарадыё Юрый Шаўцоў. На яго думку, калі ў Празе і здарацца непрыемныя сітуацыі — прэзідэнта гэта не спужае.
Юрый Шаўцоў: “Што тычыцца пратэстаў супраць яго як палітыка і супраць ягонай палітыкі — то гэта яго праблемы. Як ён будзе выходзіць з сітуацый недыпламатычных з пратэстамі і гэтак далей, гэта такая цякучка дыпламатычная. Гэтым Лукашэнку не проймеш”.
Сам прэзідэнт, выступаючы ў парламенце, прапанаваў Еўропе адкрыта і шчыра сказаць на вочы, калі менавіта ЯГО ў Празе бачыць не жадаюць.
Фота: http://www.lukashenko2008.ru/archive/images/1719.jpg
Чытайце таксама:
Карэл Шварцэнберг: Мы паразумеліся з Лукашэнкам
Пазняк і Лукашэнка могуць сустрэцца ў Празе