Сіноптык: Першыя дзесяць дзён вясны будзе ўтрымлівацца зімовы характар надвор'я

Сіноптык: Першыя дзесяць дзён вясны будзе ўтрымлівацца зімовы характар надвор'я

Ужо каторы дзень большасць беларусаў прачынаецца з расчараваннем: на тэрмометры каля -20. Еўрарадыё спытала ў начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Мінпрыроды Аляксандра Бяганскага, калі скончацца гэтыя пакуты, ці чакаць сёлета Хаўера і ці ёсць верагоднасць ранняй вясны ў Беларусі. Глядзець размову цалкам:

Нельга сказаць, што з пачаткам каляндарнай вясны ў нас пачнецца і вясна кліматычная

Марознае надвор'е будзе захоўвацца ў першыя дні сакавіка, у начныя гадзіны пры праясненнях паветра можа ахалоджвацца да -15 -20, але істотных халадоў не прагназуецца. Дзённы тэмпературны фон паступова будзе павышацца, але тэмпературы будуць слаба адмоўнымі. Таксама па паўднёвым усходзе краіны пройдзе інтэнсіўны снег, дыскамфорт будзе ўносіць парывісты вецер. Так што, нельга сказаць, што з пачаткам каляндарнай вясны ў нас пачнецца і вясна кліматычная. То бок, першыя дзесяць дзён сакавіка будзе ўтрымлівацца зімовы характар надвор'я. Але сітуацыя паступова будзе мяняцца. 

 

Для пачатка сакавіка ўмоўныя -15 уначы і -8 удзень — гэта ніжэй за кліматычную норму


Тэмпературы да -30 — гэта не анамалія для лютага. Але для апошняй дэкады месяца — не зусім звычайная з'ява, бо ў цэлым трэцяя дэкада лютага, па кліматычных паказчыках, мусіць быць цяплейшай, чым першая і другая. Але для пачатка сакавіка ўмоўныя -15 уначы і -8 удзень — гэта ніжэй за кліматычную норму. Аднак да рэкордаў далёка: гісторыя памятае часы, калі ў 50-я гады ў ноч на 1 сакавіка ў Жлобіне было -38. 

 

У надвор'і ўсё даволі проста


У надвор'і ўсё даволі проста: калі будзе пераважаць, умоўна кажучы, заходні перанос паветраных мас альбо пойдзе цёплае паветра з поўдня Еўропы, то нават у сярэдзіне сакавіка будзе цёпла. А пасля Вялікадня, наадварот, можа быць пахаладанне, калі здарыцца заток халоднага паветра з поўначы. Прычым, сітуацыя можа развівацца вельмі імкліва.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі