Сіноптыкі: У чацвер удзень у Беларусі чакаецца ад 15 да 21 цяпла
Кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі ў дзённыя гадзіны ў шэрагу раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей.
Уначы і раніцай месцамі згусцяцца туманы.
Вецер чакаецца паўночны 5-10 метраў у секунду, днём — з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 4-10 градусаў, на тарфяніках Брэсцкай вобласці — ад 1 да 3 вышэй за нуль. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 15-21 градуса са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net