Сіноптыкі: У нядзелю чакаецца непагадзь з мокрым снегам

29 сакавіка ў Беларусі рэзка пагоршыцца надвор’е. Будзе хмарна з праясненнямі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаецца дождж і мокры снег. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмеркаваны, удзень месцамі па паўночным усходзе з парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 3-9 градусаў, па паўднёвым захадзе — да плюс 11 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі