СК Беларусі: Герасіменя і Апейкін аб'яўлены ў вышук

СК Беларусі: Герасіменя і Апейкін аб'яўлены ў вышук

Кіраўнікі Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін аб'яўлены ў вышук, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Беларусі. Іх абвінавачваюць у "закліках да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, здзейсненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт" (ч. 3 арт. 361 КК). І ўжо вынесены пастановы аб прыцягненні Герасімені і Апейкіна ў якасці абвінавачаных. Пракурор санкцыянаваў змяшчэнне іх пад варту.

Пра крымінальную справу, распачатую ў дачыненні славутай беларускай плыўчыхі, трохразовай алімпійскай прызёркі Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна, стала вядома ў пачатку красавіка. Ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Па версіі Следчага камітэта, Герасіменя і Апейкін вінаватыя ў перанясенні з Беларусі "шэрагу буйных спартыўных мерапрыемстваў" (напрыклад, хакейнага чэмпіянату свету). Яны нанеслі Беларусі "значную іміджавую і фінансавую шкоду", быў "падарваны прэстыж краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрыдытавана кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы".

Насамрэч Аляксандра Герасіменя і яе калегі дамагаліся перанясення спартыўных спаборніцтваў з нашай краіны з-за рэпрэсій супраць спартсменаў за выказванне імі грамадзянскай пазіцыі.

Герасіменя і Апейкін з мінулага года знаходзяцца за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі