Скасаванне льгот не закране ветэранаў

Запланаванае ў Беларусі скарачэнне льгот не закране ветэранаў вайны. Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльных пытаннях Анатоль Новікаў. Ён таксама адзначыў, што самі беларускія дэпутаты выступаюць супраць адмены льгот на праезд у грамадскім транспарце для студэнтаў і школьнікаў.

Па яго словах, парламентарыі пакуль не пачалі разгляд законапраекта "Аб дзяржаўных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян". У сувязі з вялікай сацыяльнай значнасцю дакумента парламентарыі настойваюць на больш дэталёвым абгрунтаванні мэтазгоднасці змены дзеючага парадку прадастаўлення розных ільгот, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі