Склад хакейнай зборнай: амаль усе гуляюць у Беларусі (спіс)
У аўторак быў агучаны склад нацыянальнай хакейнай зборнай на чэмпіянат свету 2013 года. У спісе 25 гульцоў, якія прадстаўляюць пераважна айчынныя клубы.
За мяжой выступаюць толькі 7 хакеістаў з ліку тых, хто патрапіў у галоўную каманду краіны.
брамнікі — Дзмітрый Мільчакоў (1986 года нараджэння, "Металург", Жлобін), Віталь Бялінскі (1989, "Юнацтва-Мінск", ВХЛ), Сцяпан Гарачэўскіх (1985, "Данбас", Данецк, Украіна, КХЛ);
абаронцы — Алег Гарошка (1989, "Дынама-Мінск", КХЛ), Павел Чарнавок (1986, "Дынама-Мінск", КХЛ), Андрэй Філічкін (1987, "Гомель"), Яраслаў Масленікаў (1982, "Гомель"), Ілля Шынкевіч (1989, "Металург", Жлобін), Ілля Казнадзей (1989, "Металург", Жлобін), Раман Грабарэнка (1992, "Олбані Дэвілз", Амерыканская хакейная ліга), Аляксандр Яронаў (1989, "Шахцёр", Салігорск);
нападаючыя — Канстанцін Кальцоў (1981, "Атлант", Мыцішчы, Расія, КХЛ), Яўген Кавыршын (1986, "Северсталь", Чарапавец, Расія, КХЛ), Аляксандр Кітараў (1987, "Дынама-Мінск", КХЛ), Аляксандр Кулакоў (1983, "Дынама-Мінск", КХЛ), Дзмітрый Мялешка (1982, "Дынама-Мінск", КХЛ), Андрэй Стась (1988, "Дынама-Мінск", КХЛ), Арцём Кіслы (1989, "Нёман", Гродна ), Вячаслаў Андрушчанка (1989, "Металург", Жлобін), Міхаіл Стэфановіч (1989, "Гомель"), Яўген Саламонаў (1990, "Гомель"), Аляксей Яфіменка (1985, "Шахцёр", Салігорск), Артур Гаўрусёў (1994, "Оўэн Саўнд Атак", юніёрская хакейная ліга канадскай правінцыі Антарыё), Аляксей Угараў (1985, "Тарпеда", Ніжні Ноўгарад, Расія, КХЛ), Арцём Дзямкоў (1989, "Гамбург", Нямеччына).
У рэзерве застаецца нападаючы Сяргей Дрозд (1990, "Дынама", Мінск, КХЛ), які будзе падтрымліваць форму дома, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, з-за траўмаў не паедуць на першынство браты Сяргей і Андрэй Касціцыны. Траўмы ў галкіпераў Андрэя Мезіна і Віталя Коваля, у нападаючых Аляксея Калюжнага і Андрэя Сцяпанава, у абаронцаў Мікалая Стасенкі і Андрэя Антонава. Не зможа паехаць на першынство і форвард Сяргей Дзямагін. Абследаванне ў Швейцарыі чакае абаронцу Уладзіміра Дзянісава.
Нападаючы Міхаіл Грабоўскі і абаронца Дзмітрый Корабаў працягваюць выступленне за акіянам, але на іх спадзяецца галоўны трэнер беларускай зборнай Андрэй Скабелка.
Наша каманда вылятае ў Стакгольм 1 траўня. Першым сапернікам стане зборная Чэхіі, матч пройдзе ў пятніцу, 3 траўня.