“Славія” пацярпела буйную паразу ад “Нафтана”
У суботу, 19 верасня, прайшлі першыя два матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Гулялі каманды, якія размясціліся ў ніжняй палове турнірнай табліцы і сёлета не змогуць прэтэндаваць на высокія месцы ў нацыянальным першынстве.
“Слуцк” падзяліў ачкі з брэсцкім “Дынама” — 1:1. Цяпер клуб узняўся на 12-ты радок у турнірнай табліцы, аднак у “Гомеля”, які ён апярэдзіў на адно ачко, ёсць гульня ў запасе, таму “Слуцк” можа зноў вярнуцца на аўтсайдэрскі 13-ты радок.
Мазырская “Славія” саступіла ў сябе дома “Нафтану” — 0:3. Мазыране размясціліся на 10-м месцы, навапалачане — на 8-м.
Заўтра, 20 верасня, у рамках 20-га тура чэмпіянату Беларусі пройдуць наступныя матчы: “Белшына” — “Шахцёр”, “Гомель” — “Граніт”, БАТЭ — “Тарпеда-БелАЗ”.
Завяршыцца тур у панядзелак матчамі “Дынама” (Мінск) — “Віцебск”, “Нёман” — “Мінск”.
Фота: ria.ru