СМІ: Парашэнка ў Мінску прапаноўваў Пуціну "забраць Данбас"

Украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка прапаноўваў расійскаму кіраўніку Уладзіміру Пуціну "забраць Данбас". Гэта, нібыта, здарылася падчас саміта ў Мінску, які прайшоў 11-12 лютага. Як піша часопіс Forbes, пра такую прапанову распавёў сам Пуцін яшчэ 19 сакавіка на закрытай сустрэчы з кіраўніцтвам Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Неназваная крыніца паведаміла выданню, што прэзідэнт Расіі так пераказаў словы Парашэнкі: "Забірайце Данбас". "Здурнеў, ці што? Мне Данбас не патрэбны. Калі вам не патрэбны, то аб'явіце яго незалежнасць", — адказаў Пуцін.

Паводле іншай крыніцы Forbes, прэзідэнт Украіны прапаноўваў, каб Расія забрала Данбас на сваё фінансавае забеспячэнне. Расійскі прэзідэнт сказаў, што гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі ён стане рэгіёнам Расіі.

Пётр Парашэнка пакуль ніяк гэта не пракаментаваў.

Нагадаем, пасля заключэння перамір'я на Данбасе прарасійскія баевікі працягваюць кантраляваць значныя часткі Данецкай і Луганскай абласцей, дзе яны ўтварылі так званыя "ДНР" і "ЛНР".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі