СМІ: Прычынай выбуху ў стамбульскім метро была бомба
Турэцкія СМІ паведамляюць, што прычынай выбуху ў стамбульскім метро каля станцыі "Байрампаша" стала бомба. Як інфармуе РБК са спасылкай на турэцкі тэлеканал NTV, выбух прагрымеў недалёка ад станцыі метро побач з эстакадай.
Reuters са спасылкай кіраўніка раёна Байрампаша пацвердзіў звесткі пра выбух бомбы. Паводле яго словаў, пяць чалавек атрымалі раненні.
Раней паведамлялася, што пры выбуху загінуў адзін чалавек. Магчымай прычынай выбуху спярша называўся выбух у трансфарматарнай будцы.
Рух цягнікоў у метро паля выбуху быў спынены.
Фота: Reuters